Гістарычная даведка

  У 1976 годзе быў арганізаваны літаратурна-краязнаўчы гурток пад кіраўніцтвам настаўніцы Г. Б. Пугач, які ставіў сваёй мэтай збор матэрыялаў для музея А. С. Пашкевіч. 15 снежня 1982 года адбылося адкрыццё музея А. С. Пашкевіч (Цёткі) (загад № 49-а ад 8 верасня 1982 года).
У 1990 годзе музею было прысвоена званне “Выдатны школьны музей”.
У 2006 годзе экспазіцыйна-выставачная плошча музея павялічылася, былі створаны новыя экспазіцыі.
У 2020 годзе музею прысвоены статус “народны”.



У вытокаў стварэння:

Пугач Галіна Багумілаўна – кіраўнік музея, настаўнік беларускай мовы і літаратуры;
Баркоўская Аляксандра Міхайлаўна – дырэктар школы;  
Сідаровіч Аляксандр Мікалаевіч – дырэктар школы;· 

Дзерынг Алена Кліменцеўна, Ступень Алесь Пятровіч – мастакі-афарміцелі.

З 1996 года кіраўнік музея – Балобан Ала Сямёнаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.