Культурна-асветніцкая дзейнасць

18. 05. 2023г. У Сусветны дзень музеяў вучні VII кл. здзейснілі завочнае падарожжа па музеях Шчучыншчыны. “Мы павядзём  вас  ў музей!” тэма чарговага ўрока ў музеі.

17 мая 2023г. старшыня савета музея Бараноўская Вераніка прыняла ўдзел у Рэспубліканскім форуме музеяў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у Мінску.

10.05.23г. На ўроку ў музеі, прымеркаваным да Дня Перамогі, – гадзіна смутку “Трагедыя і боль Астрынскай зямлі” – вучні V класа.

9 Мая музей далучыўся да святкавання Дня Перамогі. У рамках праекта “Музей у чамадане” жыхарам і гасцям Шчучына былі прадстаўлены раздзелы экспазіцыі “Тут родзіцца думка за думкай” “Вугалок дапрызыўніка” і “Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне вучняў”.

01.04.2023г. У музеі адзначылі Міжнародны дзень дзіцячай кнігі навучэнцы дзіцячага аздараўляльнага лагера пры школе. Яны сталі ўдзельнікамі дэфіле новай кнігі ў чытацкім салонеМода на чытанне не змяняецца!

23.03.2023г. “Урок у музеі” – сумесны праект з гарпасялковай бібліятэкай. Паэтычны калейдаскоп у чытацкім салоне “На хвалях паэзіі ў далеч плывеш…” (да Сусветнага дня паэзіі). Да паэтычнага слова дакрануліся вучні 6 класа.

21.02.2023г. Вучні 3 класа ў Дзень роднай мовы наведалі чытацкі салон “Сэрцам роднага слова краніся”.

15.02.2023г. Вучні 4 класа – будучыя піянеры – на ўроку “Яго імя носіць наша дружына”, прысвечаным памяці воіна-інтэрнацыяналіста Д. Удота.

У чытацкі салон “Сэрцам роднага слова краніся” 04.01.2023г. завіталі выхаванцы ДАЛ “Вясёлка”. Чытаем казку Г. Скаржынскай-Савіцкай “Чаму васілёк жыве ў жыце?”

29.12.2022г. выхаванцы ДАЛ “Вясёлка” дакрануліся да жыцця і творчай спадчыны славутай зямлячкі падчас інтэрактыўнай гульні “Сцяжынкамі Алаізы Пашкевіч”.

Адзначым свята разам. 15.12.2022 – 40 гадоў з дня адкрыцця музея А. С. Пашкевіч (Цёткі). Інтэрактыўная гульнёвая праграма “Па старонках летапісу музея”.

У чытацкі салон “Сэрцам роднага слова краніся” завіталі вучні 1 “А” класа. Чытаем казку Г. Скаржынскай-Савіцкай “Хто важнейшы?”

Акцыя “Творы Коласа чытаем – і красу мы спасцігаем”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

      Стала добрай традыцыяй у савета музея праводзіць літаратурныя гасцёўні “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”, якія спрыяюць папаўненню фондаў: музей Цёткі атрымаў у дар творы такіх аўтараў, як Людмілы Кебіч, Ганны Скаржынскай-Савіцкай, Ірыны Шатыронак, Мікалая Сярова, Уладзіміра Руля, Эдуарда Акуліна, Леаніда Дранько-Майсюка, Алеся Хітруна, Станіслава Судніка,  Аляксандра Чучвы, кампазітара, музыканта, спевака з Астраўца Аляксандра Якіменкі і інш.    



Дзякуючы Пяткевічу Аляксею Міхайлавічу – прафесару ГрДУ – з’явіліся ў музеі такія каштоўныя экспанаты, як зборнікі Цёткі 1906г. “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду”, кніга Гальяша Леўчыка “Чыжык беларускі” (1912г.), зборнік “Беларускія легенды” (1921г.). 




АБРАД “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”


ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ ”ПЕСНЯ СЭРЦА”ПА ТВОРЧАСЦІ А.С. ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКІ)

130 гадоў з дня нараджэння Цёткі

Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні

ЛІТАРАТУРНА-МУЗЫЧНАЯ КАМПАЗІЦЫЯ “ЖЫВЕ НАША ПАМЯЦЬ АБ ВАС”

Абласны фестываль бібліятэк у г. Свіслач

Дзень Незалежнасці, г. Шчучын

Раённае свята кветак у г.п. Жалудок

Свята роднай мовы

Свята паэзіі, 2020 год

Свята кветак, 2020

Музейны ўрок у ІX класе. Тэма ўрока: “Я вырас тут і край мне гэты дарагі…”

УРОК ГІСТОРЫІ Ў V КЛАСЕ.