Экспазіцыі музея

У музеі чатыры пакоі. У першым пакоі размешчана экспазіцыя

“Стала песняй у народзе…”.

Раздзелы экспазіцыі:

  • Вытокі. Сям’я Пашкевічаў;
  • Віленскі перыяд жыцця і творчасці Цёткі;
  • Львоўскі перыяд жыцця і творчасці Цёткі;
  • Пецярбургскі перыяд жыцця і творчасці Цёткі;
  • Вобраз Цёткі ў літаратуры, музыцы, жывапісе і скульптуры.

Каштоўныя экспанаты распавядаюць пра сям’ю Пашкевічаў, дзяцінства і юнацтва Алаізы, пра рэвалюцыйную і асветніцкую дзейнасць Цёткі, пра вучобу і творчасць у Пецярбурзе, Львове і Кракаве, Вільні і Мінску. Прадстаўлена многа фотаздымкаў паэтэсы, яе родных і сяброў, выдатных дзеячаў культуры, якія аказалі ўплыў на станаўленне яе грамадзянскай пазіцыі і літаратурную творчасць. Экспанаты экспазіцыі расказваюць пра ўшанаванне памяці Цёткі.



У другім пакоі размешчана экспазіцыя “Гучыць яе ліра нанова…” Раздзелы экспазіцыі «Шчучыншчына літаратурная», «Гродзеншчына літаратурная» знаёмяць наведвальнікаў з паэтамі – землякамі, якія ідуць паэтычнай сцяжынкай, пратаптанай нашай славутай зямлячкай.



З этнаграфічнай экспазіцыяй “Сведкі мінуўшчны”, дзе сабраны разнастайныя прылады працы і прадметы побыту сялян канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, можна пазнаёміцца ў трэцім пакоі музея.


Экспазіцыя “Тут родзіцца думка за думкай…” (Астрынская школа:гісторыя і сучаснасць) размешчана ў чацвёртым пакоі музея.